Помнік Тэадорасу Калакатронісу (Афіны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Помнік Тэадорасу Калакатронісу
37°58′41″ пн. ш. 23°43′59″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Лазарас Сохас[d]
Дата заснавання 1890-я
Матэрыял бронза
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афінскі Помнік Тэадорасу Калакатронісу — конны помнік грэчаскаму палкаводцу, генералу перыяду нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821-29 гадоў Тэадорасу Калакатронісу ў сталіцы Грэцыі Афінах, адзін з найпрыгажэйшых гарадскіх манументаў.

Афінскі помнік Тэадорасу Калакатронісу размешчаны на невялікай пляцоўцы перад будынкам Нацыянальнага гістарычнага музея (так званы Стары грэчаскі парламент) на вуліцы Стадыу ў цэнтры горада.

Помнік герою створаны ў 1900 годзе грэчаскім скульптарам Лазарасам Сохасам у Парыжы. Пастаўлены ж помнік Тэадорасу Калакатронісу на яго цяперашнім месцы ў 1904 годзе.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Тэадорасу Калакатронісу ў Афінах уяўляе сабой бронзавую скульптуру Тэадораса Калакатроніса на кані, усталяваную на высокім прамавугольным, з адным закругленым бокам, мармуровым пастаменце, дапоўненым дэкорам і ступеньчатым стылабатам.

Пастамент помніка ўпрыгожаны, у прыватнасці, рэльефам сцэн бітвы пад Дэрвакіёнам і пасяджэннямі Пелапанескага сената падчас Грэчаскай рэвалюцыі.

Нацыянальны герой паказаны поўным упэўненасці і доблесці. Помнік усталяваны такім чынам, што галава і позірк Калакатроніса звернутыя да палаца Грэчаскага парламента, а правая рука паказвае ў процілеглы бок, дзе на працягу XIX стагоддзя размяшчаліся каралеўскія стайні. З-за гэтага ў Афінах узнік папулярны палітычны жарт: нібы рэвалюцыйны генерал паказвае парламентарыям, што ім, лаяльным і поўным вернасці манарху, па праве належыць засядаць не ў раскошы, а менавіта ў стайні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]