Понт
Понт, Пантыйскае царства (стар.-грэч. Πόντος) — эліністычная дзяржава ў Малой Азіі. Існавала з 302/301 да 64/63 да н.э.
Дзяржава была заснаваная Мітрыдатам II з персідскага роду Ахеменідаў. Этнічны склад насельніцтва неаднародны. Побач з развітымі грэчаскімі полісамі існавалі тэрыторыі з родаплемяннымі адносінамі. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, садоўніцтва, жывёлагадоўля, у грэчаскіх гарадах — рамёствы, гандаль. Дзяржава мела гандлёвыя сувязі з Паўночным Прычарнамор'ем (Баспор) і Грэцыяй.
З пачатку 2 ст. да н.э. пантыйскія цары актыўныя ў замежнай палітыцы, на пач. 1 ст. да н.э. Понт — адна з самых моцных дзяржаваў эліністычнага свету. Тэрытарыяльныя заваёвы цара Мітрыдата VI прычыніліся да канфлікту з Рымам (Мітрыдатавы войны), у якім Понт пацярпеў паразу і спыніў самастойнае існаванне. Землі Понта ўвайшлі ў склад Рымскай дзяржавы.
Літаратура [правіць]
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.8. Паддубнікі — Рабкі / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1975. — 676 с.: іл., карты.
| Цары пантыйскія | |
|---|---|
| IV стагоддзе да н.э. | 302 — 266: Мітрыдат I Кціст |
| III стагоддзе да н.э. | 266 — 250: Арыабарзан Пантыйскі • 250 — 220: Мітрыдат II • 220 — 190: Мітрыдат III |
| II стагоддзе да н.э. | 190 — 159: Фарнак I • 159 — 150: Мітрыдат IV Філапатр • 150 — 121: Мітрыдат V Эвергет • 121 — 63: Мітрыдат VI Еўпатар |
| I стагоддзе да н.э. | 63 — 47: Фарнак II • 47 — 37: Дарый • 38 — 8: Палемон I • 8 — 23: Піфадарыда |
| I стагоддзе | 23 — 64: Палемон II |