Понцій Пілат
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Понцій Пілат (лац.: Pontius Pilatus), рымскі пракуратар Іудзеі (26—36).
У час яго дзесяцігадовага кіраўніцтва ўзмацніўся сацыяльна-палітычны і рэлігійны прыгнёт падуладнага Рымскай імперыі іудзейскага насельніцтва, што выклікала шэраг народных паўстанняў, якія бязлітасна ім падаўляліся, у выніку чаго Рым вымушаны быў змясціць Пілата. Пастаяннай яго рэзідэнцыяй была Кесарыя, але па святах і для важных адміністрацыйных спраў ён прыязджаў у Іерусалім і там падоўгу затрымліваўся. Меў жорсткі і вераломны характар, Біблія прыпісвае Понцію Пілату зацверджанне смяротнага прыгавору Ісусу Хрысту. Пасля чаго пракуратар узяў вады і памыў рукі перад народам па старадаўняму звычаю, які сімвалізаваў невінаватасць у праліцці крыві. Пракуратар публічна заявіў, што не ён асабіста, а іудзейскія жрацы хацелі гэтай смерці. Пра далейшы жыццёвы лёс Пілата дакладна нічога невядома. Па сведчанню царкоўна-палітычнага дзеяча 4 ст. Яўсевія Кесарыйскага, ён скончыў жыццё самагубствам, а іншыя сцвярджаюць, што яго пакараў смерцю імператар Нерон.[1]
- ↑ Скарына Ф. Творы:... С. 169.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.169. ISBN 5-343-00151-3.