Пончык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пончык кольцападобнай формы ў глазуры

Пончык — круглы, смажаны ў тлушчы або алеі піражок.[1]

Пончыкі папулярны ў многіх краінах, гатуюцца ў розных формах у якасці салодкай закускі, якія могуць быць самаробныя або купленыя ў пякарнях, супермаркетах, прадуктовых крамах. Звычайна іх робяць з мучнога цеста і абсмажываюць у фрыцюры, як правіла, яны кольцападобной формы або без адтуліны і часта з начынкай. Іншыя віды вадкага цеста таксама могуць быць выкарыстаны для прыгатавання пончыкаў. Амаль усе пончыкі маюць начынку: варэнне, лікёр, пудынг, сыр, узбітыя вяршкі. Дзе-нідзе асобныя пончыкі дзеля гульні «начынялі» мігдалём або іншым арэхам.[2] Для розных відаў пончыкаў выкарыстоўваюцца і розныя начынкі, араматызатары і розныя віды глазуры, такія як цукарная, шакаладная або кляновая.

Ужо ў XVIII ст. акрэсліўся стандарт «дасканалага» пончыка: ён павінен быць мяккі і крыху полы ўнутры — як прыкмета добрай кансістэнцыі цеста, асноўныя кампаненты якога — мука, дрожджы, малако і яйкі (часта — толькі жаўткі).

Стандартны пончык важыць каля 50 г і ўтрымлівае прыкладна 225 калорый.[2]

Зноскі

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармланне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мн.: БелЭн, 2002. — 784 с. ISBN 985-11-0234-2
  2. 2,0 2,1 Алесь Белы.Традыцыі народнага хрысціянства: стравы на Запусты

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]