Пон-Нёф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Новы мост
Новы мост
Новы мост і востраў Сітэ

Каардынаты: 48°51′27″ пн. ш. 2°20′29″ у. д. / 48.8575° пн. ш. 2.341389° у. д. (G) (O) (Я)

Афіцыйная назва

фр.: Pont Neuf

Вобласць прымянення

аўтамабільны

Перасякае

Сену

Месца размяшчэння

Парыж

Канструкцыя маста
Тып канструкцыі

арачны мост

Агульная даўжыня

232 м

Шырыня маста

22 м

Адкрыццё

1607

Новы мост (Парыж)
Новы мост
Новы мост
Новы мост на ВікіСховішчы Каардынаты: 48°51′27″ пн. ш. 2°20′29″ у. д. / 48.8575° пн. ш. 2.341389° у. д. (G) (O) (Я)

Новы мост, таксама Пон-Нёф (фр.: Pont Neuf) — найстарэйшы з захаваўшыхся мастоў Парыжа праз раку Сену. Зараз з'яўляецца адным з сімвалаў Парыжа.

Даныя[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня арачнага маста складае 280 м, а шырыня — 20 м. Новы мост злучае набярэжную Луўра (Quai du Louvre) у 1-й акрузе на правым беразе з набярэжнай Конці (Quai de Conti) і вуліцай Гран-Аўгусціна (Quai des Grands Augustins) на левым беразе ў 6-й акрузе. Прыкладна пасярэдзіне мост перасякае заходні ўскраек вострава Сітэ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XVI стагоддзя ў Парыжы было ўсяго чатыры масты: Малы мост, мост Нотр-Дам, мост Сен-Мішэль і мост Мянял. Так як Парыж у тыя часы быў ужо досыць вялікім горадам з ажыўленым вулічным рухам, які нанёс значную шкоду існуючым мастам, тэрмінова патрабавалася збудаванне новага маста, які злучыў бы Луўр з рынкам абацтва Сен-Жэрмэн-дэ-Прэ.

Новы мост, запакаваны Крысто. 1985

Ужо ў 1556 годзе кароль Генрых II планаваў збудаванне маста, аднак пацярпеў няўдачу, сутыкнуўшыся з супрацівам парыжскіх гандляроў. Толькі праз 20 гадоў увечары 31 мая 1578 кароль Генрых III паклаў пачатак будаўніцтву маста. Адметнай асаблівасцю Новага маста стала тое, што ён не быў забудаваны крамамі і дамамі, як іншыя масты. Такім чынам, праходзячы па масце, можна было любавацца Сенай і наваколлем, аднак гандляры былі незадаволеныя тым, колькі месца засталося нявыкарыстаным. Здача маста адбылася праз 30 гадоў будаўніцтва ўжо пры каралі Генрыху IV.

У 1985 года годзе мост быў «запакаваны» мастаком Хрысто і яго жонкай Жаннай-Клод. Падрыхтоўчыя працы прадоўжыліся каля 10 гадоў, аднак у асноўным таму, што патрабавалася адабрэнне праекта мэрам Жакам Шыракам.

У 1991 годзе Леа Каракс зняў тут фільм «Палюбоўнікі з Новага маста», аднак большасць сцэн былі зняты на копіі маста, збудаванай на поўдні Францыі.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]