Попа фон Остэрна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Попо фон Астэрна)
Попа фон Остэрна
вялікі магістр Тэўтонскага ордэна
1256 — 1273
Папярэднік Гюнтэр фон Вюлерслебен
Пераемнік Ано фон Зангерсхаўзен

Нараджэнне 1200
Смерць 9 чэрвеня 1267(1267-06-09)
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Попа фон Остэрна (ням.: Poppo von Osterna, каля 1200, Франконія — 1267, Рэгенсбург) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 12521256.

Уступіў у Тэўтонскі ордэн у сярэдзіне 1228, яго рэпутацыя расла хуткімі тэмпамі, пра што сведчыць запіс у летапісах, калі ён прысутнічаў у Прусіі ў 1233 ў якасці пасла вялікага магістра. Верагодна, затым тут жа і пасяліўся, магчыма, у якасці аднаго з першых манахаў.

Затым жыў у Вюрцбурге, што ў Германіі. Праз некаторы час зноў быў вымушаны вярнуцца ў Прусію. Ваяваў за Прымор’е з Святаполкам Памеранскім. Здолеў узмацніць тэўтонскае войска з дапамогай наёмнікаў з Аўстрыі. У 1247 сышоў у адстаўку, як пераможца пакінуў Прусію.

У 1248—1253 жыў у Германіі. У 1253 пры падтрымцы праімператарскай партыі быў абраны Вялікім магістрам Ордэна. Аднак прапапская партыя не прызнала валадарства Остэрна і выбрала свайго магістра Вільгельма фон Урэнбаха, які пратрымаўся ў апазіцыі 3 гады.

Падчас кіравання залучыўся падтрымкай чэшскага караля Атакара II, з дапамогай якога здзейсніў шэраг ваенных паходаў супраць язычнікаў у самбійскія землі. Вайна аказалася паспяховай і каб захаваць ужо дасягнутыя землі ў 1255, вялікі магістр пабудаваў замак Кёнігсберг.

У 1256 нягледзячы на супраціў з боку старэйшых братоў сышоў у адстаўку. Памёр у 1267.

Зноскі