Порваская супольнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Краіны, дзе знаходзяцца цэрквы-ўдзельніцы Порваскай супольнасці. Англіканскія цэрквы падпісаныя ружовым ці фіялетавым, лютэранскія — чырвоным

По́рваская супо́льнасць — супольнасць 13 збольшага паўночнаеўрапейскіх англіканскіх і лютэранскіх цэркваў. Утворана ў 1992 падпісаннем Порваскай агульнай дэкларацыі, якая заснавала поўную супольнасць  (англ.)[1]. Хоць насамрэч дэкларацыя была заключана ў Ярвенпяя (Фінляндыя), аднак назва супольнасці паходзіць ад Порваа, дзе адбываліся супольныя святкаванні з нагоды заключэння святой супольнасці.

У 1938 годзе архібіскуп кентэрберыйскі запрасіў прадстаўнікоў Эстонскай лютэранскай царквы і Латвійскай лютэранскай царквы ў Ламбецкі палац, каб дасягнуць «алтарнага і кафедральнага братэрства» між англіканскай і балтыйскімі лютэранскімі цэрквамі. Гэты працэс прыйшоў да фармальнага заключэння з заснаваннем больш шырокай Порваскай супольнасці ў 1992. У яе ўвайшлі англіканскія цэрквы Брытанскіх астравоў і лютэранскія цэрквы паўночнаеўрапейскіх краін. Пазней далучыліся англіканскія цэрквы Іберыйскага паўвострава. Усе гэтыя цэрквы падзяляюць епіскапальную палітыку.

Порваская супольнасць не мае цэнтральнага альбо надгляднага органа. Кожная царква-ўдзельніца мае кантактную асобу, з якіх складаецца кантактная група, што збіраецца штогод. Два біскупы з групы, лютэранскі і англіканскі, ёсць яе самадэратарамі, і такім самым чынам абіраюцца два са-сакратары[2]. Дзеля абмеркавання пытанняў, датычных усяе Супольнасці, склікаюцца таксама канферэнцыі і сходы[3].

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Падпісанты Порваскай дэкларацыі:[4][5]

1994
1995
2001
2010

Цэрквы-назіральніцы:[6]

Зноскі

  1. THE PORVOO COMMON STATEMENT
  2. Porvoo Communion. Праверана 18 чэрвеня 2010.
  3. Interchange. Праверана 18 чэрвеня 2010.
  4. The Porvoo Communion: Anglican Churches. Праверана 3 студзеня 2011.
  5. The Porvoo Communion: Lutheran Churches. Праверана 3 студзеня 2011.
  6. The Porvoo Communion: Observer Churches. Праверана 3 студзеня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]