Правабярэжная Украіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Правабярэжная Украіна

Правабярэжная Украіна (укр.: Правобере́жна Украї́на) — гістарычнае найменне тэрыторыі на правым беразе па цячэнні Днепра, у 16601917 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сфармавалася падчас Руіны, пасля таго як левабярэжныя палкі адмовіліся прызнаваць уладу Юрыя Хмяльніцкага і пачалі выбіраць уласнага гетмана. Гэта становішча было замацавана Андросаўскім перамір'ем 1667 года, у якім Правабярэжная Украіна была падпарадкавана Рэчы Паспалітай, тым часам з'явіўся і сам тэрмін «Правабярэжная Украіна». Плошча каля 115 тыс км кв. [1]

Бучацкі мір 1672 падзяліў Правабярэжную Украіну на 3 часткі: Падоллем (вобласць па Бузе і Левабярэжжы Днястра) авалодала Турцыя; Брацлаўшчына (сучасная Вінніцкая вобласць) і паўднёвая Кіеўшчына трапілі пад уладу правабярэжнага казацкага гетмана-васала Турцыі — П. Д. Дарашэнка; астатняя тэрыторыя Правабярэжнай Украіны належала Рэчы Паспалітай.

У 1683 турэцкае панаванне на Правабярэжнай Украіне было ліквідавана. У выніку вайны супраць Турцыі Рэч Паспалітая па ўмовах Карлавіцкага міру 16981699 аднавіла сваё панаванне над часткай Правабярэжнай Украіны, дзе ўкараняўся цяжкі нацыянальны, рэлігійны і сацыяльны прыгнёт. Народ Правабярэжнай Украіны вёў барацьбу супраць польска-шляхецкага панавання (паўстанні 17021704, 1734, 1750, 1768 і інш.).

У 1793 у выніку другога падзелу Польшчы Правабярэжная Украіна ўвайшла ў склад Расійскай імперыі.

Паняцці «Правабярэжная Украіна», «Правабярэжжа» ўжываюцца ў сучаснай літаратуры ў дачыненні да тэрыторыі, якая ахоплівае сучасную Кіеўскую, Чаркаскую, Кіраваградскую, Жытомірскую і Вінніцкую вобласці, часам таксама Хмяльніцкую і Ровенскую вобласці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Гістарычныя вобласці рассялення ўкраінцаў