Праваслаўная Аўтаномная Мітраполія Заходняй Еўропы і Амерыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праваслаўная Аўтаномная Мітраполія Заходняй Еўропы і Амерыкі, некананічная праваслаўная юрысдыкцыя, якая была ўтворана ў 1990 годзе, калі Каталіцкая Праваслаўная царква Партугаліі прыняла рашэнне аб далучэнні да кананічнай Польскай праваслаўнай царквы. Нязгодная з гэтым частка Сіноду стварае сваю юрысдыкцыю, працягвая знаходзіцца ў зносінах з Украінскай праваслаўнай царквой ЗША і Рассейвання. У 19931997 знаходзілася пад амафорам УПЦ Кіеўскага патрыярхата.

Зараз Сінод царквы складаецца з 8 епіскапаў (3 з якіх уваходзяць у Правінцыйны сінод Амерыкі), налічваецца 15 прыходаў у Еўропе і 17 у ЗША. Прадстаяцель з моманта заснавання — Еўлогій (Хесслер) з тытулам «архіепіскап Міланскі і Аквілейскі».