Іга (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Іга)
Іга
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 680
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Вобласць Іга (вылучана чырвоным)

Іга (яп.: 伊賀国 Іга-но-куні) — гістарычная вобласць Японіі ў рэгіёне Кінкі на востраве Хонсю. Адпавядае заходняй частцы прэфектуры Міэ.

Правінцыя Іга была створана ў 680 годзе ў выніку падзелу правінцыі Ісэ. Яе адміністрацыйны цэнтр знаходзіўся ў сучасным мястэчку Саканасімакуні, частцы сучаснага горада Іга.

Большую частку правінцыі Іга займалі горы. Транспартная інфраструктура была не развіта. Складаны рэльеф і адсутнасць дарог ператваралі правінцыю ў цяжкадаступную мясцовасць. Менавіта ў гэтай «натуральнай крэпасці», у XII стагоддзі, узнікла адна з ячэек ніндзя — японскіх прафесійных шпіёнаў і наёмных забойцаў. Да сярэдзіны XVII стагоддзя правінцыяй Іга, фактычна, кіравалі яе знатныя роды, нягледзячы на тое, што са сталіцы фармальна прызначалі губернатараў.

У другой палове XVI стагоддзя, у выніку канфлікту мясцовых ніндзя з Одай Набунагай, амаль уся Іга была спустошана, а шпіёнскія арганізацыі разгромлены. Частцы ацалелых атрымалася выжыць толькі дзякуючы найму да Такугавы Іэясу, які ў 1603 годзе стаў сёгунам Японіі.

На працягу перыяду Эда землі Іга былі пад кантролем роду Тадо. У правінцыі былі праведзены кардынальныя рэформы — была створана транспартная сетка, адбудаваны асноўныя гарады і сёлы, падняты цалінныя землі. Дзеля бяспекі ацалелыя арганізацыі ніндзя былі распушчаны, а іх членаў прынялі ў мясцовую паліцыю.

Правінцыя Іга была месцам нараджэння Мацуа Басё (16441694), вядомага японскага паэта хайку.

У 1876 годзе ў выніку адміністрацыйнай рэформы, тэрыторыя правінцыі Іга была ўключана ў склад прэфектуры Міэ.