Правінцыя Баміян
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Краіна | Афганістан |
| Афіцыйная мова | дари |
| Насельніцтва (2006) | 492 400 |
| Плошча | 14 175 км² |
| Код ISO 3166-2 | AF-BAM |
Баміян (дары بامیان Bāmiyān, пушту باميان) — правінцыя ў самым цэнтры Афганістана. На ўсходзе мяжуе з правінцыяй Парван, а на поўначы з Саманган. Пераважная насельніцтва - хазарэйцы.
Асноўнай славутасцю правінцыі з'яўляюцца Баміянскія статуі Буды, якія сведчаць, што да распаўсюджвання ісламу гэты край быў цэнтрам будызму.
Таксама тут размясціўся першы нацыянальны парк краіны - Бандэ-Амір, вядомы сваімі бірузовымі азёрамі на схілах гары Гіндукуш.