Бокас-дэль-Тора (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Бокас-дэль-Тора)
Бокас-дэль-Тора
Bocas del Toro
Сцяг
Сцяг
Краіна  Панама
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр горад Бокас-дэль-Тора
Дата ўтварэння 1903
Афіцыйная мова іспанская
Насельніцтва (2010) 125 461
Канфесійны склад каталіцызм
Плошча 4 644 км²
Бокас-дэль-Тора на карце
Код ISO 3166-2 PA-1
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бокас-дэль-Тора(ісп.: Bocas del Toro) — правінцыя на паўночным захадзе Панамы. Плошча — 4 643,9 км². Насельніцтва (2010 г.) — 125 461 чал. Адміністрацыйны цэнтр — горад Бокас-дэль-Тора.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Землі правінцыі Бокас-дэль-Тора былі адкрыты 6 кастрычніка 1502 г. Х. Калумбам. Яны былі населены індзейцамі. Згодна паданню, назва правінцыі можа паходзіць ад імя індзейскага правадыра Бока-Тора. Да канца XVI ст. тэрыторыя правінцыі амаль спусцела. Відавочна, індзейскае насельніцтва вымерла ў выніку эпідэмій, а іспанскія каланісты не цікавіліся ёю. У XVII - XVIII стст. прадпрымаліся няўдалыя спробы каланізацыі з боку выхадцаў з Францыі і Шатландыі.

У 1821 - 1836 гг. землі Бокас-дэль-Тора ўваходзілі ў склад Коста-Рыкі. У 1836 г. былі гвалтоўна далучаны да Калумбіі. У 1903 г. пасля абвяшчэння незалежнасці Панамы была ўтворана асобная правінцыя Бокас-дэль-Тора. У 1914 г. яна была захоплена ўзброенымі сіламі Коста-Рыкі (акрамя вострава Калон), але ў выніку перагавораў вярнулася ў склад Панамы. У 1997 г. амаль палова тэрыторыі правінцыі была перададзена ў карыстанне індзейцам.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя галіны эканомікісельская гаспадарка і турызм. У сельскагаспадарчай вытворчасці дамінуе земляробства. Вырошчваюць бананы, рыс, какосавую пальму, тытунь, садавіну. Рыбалоўства адыгрывае другарадную ролю, але мае значэнне для самазабеспячэння мясцовых жыхароў. Большасць турыстаў наведвае астравы архіпелага Бокас-дэль-Тора .

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Бокас-дэль-Тора падзяляецца на 3 дэпартаменты:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]