Правінцыя Дэва

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Карта гістарычных абласцей Японіі — вылучана вобласць Дэва

Дэва (яп.: 出羽国 Дэва но куні?)гістарычная вобласць Японіі, якая адпавядае сённяшнім прэфектурам Ямагата і Акіта, акрамя гарадоў Кадзуно і Касака.

У 708 годзе Дэва была аддзелена ад Этыго і пачала паступова пашырацца на поўнач па меры таго, як японцы выцяснялі карэннае насельніцтва паўночнага Хансю. У часы Сэнгоку паўднёвыя раёны вакол Ямагаты кіраваліся кланам Магамі, а паўночныя — кланам Акіта. Абодва гэтыя кланы ваявалі на боку Такугава Іэясу пры бітве пры Секігахары.

У часы Мэйдзі Дэва была падзелена на дзве вобласці — Удзэн і Уго, якія пасля былі ператвораны ў прэфектуры.