Правінцыя Ла-Пампа
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Аргенціна |
| Афіцыйная мова | іспанская |
| Насельніцтва (2001) | 299 294 |
| Шчыльнасць | 2.0 чал./км² |
| Плошча | 143,4 тыс. км² |
| Код ISO 3166-2 | AR-L |
| Афіцыйны сайт | |
| Правінцыя Ла-Пампа на Вікісховішчы | |
Ла-Пампа (ісп.: Provincia de La Pampa) — правінцыя Аргенціны, размешчана ў цэнтры краіны, у Пампасах. Суседнія правінцыі (па гадзіннікавай стрэлцы, пачынаючы з поўначы): Сан-Луіс, Кордава, Буэнас-Айрэс, Рыа-Негра, Неукен і Мендоса.
Эканоміка [правіць]
Эканоміка Ла-Пампа ацэньвалася у 3.2 мільярды долараў ЗША ў 2006 годзе, ці 10,500 долараў ЗША на душу насельніцтва (амаль на 20% вышэй за сярэдні паказчык па краіне).
Сельская гаспадарка складае чвэрць ад эканомікі Ла-Пампа. Самай значнай, распаўсюджанай па ўсёй правінцыі, галіной з'яўляецца развядзенне буйной рагатай жывёлы з пагалоўем ў 3,632,684 галоў (2002). Пагалоўе ў іншых галінах жывёлагадоўлі налічвае 202,428 авечак, 140,498 коз і 64,118 свінняў.
На паўночным усходзе, на больш урадлівых землях, таксама мае важнае значэнне вырошчванне пшаніцы (10% ад нацыянальнага вытворчасці), сланечніка (13% ад НП), кукурузы, люцэрны, ячменю і іншых збожжавых.
Маецца таксама малочная прамысловасць (выпрацавана 300 цэнтнераў прадукцыі) і 25 заводаў па вытворчасці сыру, развіта пчалярства, здабыча солі з саляных басейнаў.
| Адміністрацыйны падзел Аргенціны | ||
|---|---|---|
| Правінцыі | Буэнас-Айрэс | Вогненная Зямля | Жужуй | Карыентэс | Катамарка | Кордава | Ла-Пампа | Ла-Рыёха | Мендоса | Місьёнес | Неўкен | Рыа-Негра | Сальта | Сан-Луіс | Сан-Хуан | Санта-Крус | Санта-Фэ | Сант'яга-дэль-Эстэра | Тукуман | Фармоса | Чака | Чубут | Энтрэ-Рыас | |
| Сталіца | Буэнас-Айрэс | |