Правінцыя Лімпопа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лімпопа
Limpopo
Адміністрацыйны цэнтр Полакванэ
Плошча
123 900 км2
Насельніцтва
5 373 637 чал. (2001)
Мовы Паўночны сота (54,8%)

Тсонга (18,1%)
Венда (16,8%)

Прэм'ер-міністр Касел Матале (АНК)
Правінцыя на карце ПАР
Сайт урада правінцыі

Лімпа́по — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Існуе з 1994 года, калі была вылучаная з Трансвааля пад назвай Паўночны Трансвааль. З 1995 да 2003 гады звалася проста Паўночная правінцыя, затым атрымала цяперашную назву. Правінцыя знаходзіцца на поўначы ПАР, мяжуе з Паўночна-Заходняй правінцыяй, правінцыямі Гаўтэнг і Мпумаланга, а таксама з Батсванай, Зімбабве і Мазамбікам. Па тэрыторыі Лімпопа праходзіць аўтамабільная траса N1, адна з самых ажыўленых у Афрыцы, праз яе таксама праходзяць дарогі з глыбіні кантынента да важных партоў у Дурбане, Рычардс-Бэй, Мапуту.

Цэнтр правінцыі — горад Полакванэ (раней зваўся Пітэрсбург). Правінцыя падзеленая на шэсць муніцыпальных акруг: Бахлабела, Ватэрберг, Вхэмбэ, Мопані, Секукхуна і акруга Казярога.