Правінцыя Мпумаланга
З пляцоўкі Вікіпедыя.
|
|||||||||||||||
| Сайт урада правінцыі | |||||||||||||||
Мпумала́нга (зулу Mpumalanga) — адна з правінцый Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі. Да 24 жніўня 1995 года звалася Усходні Трансвааль. Да 1994 году ўваходзіла ў склад правінцыі Трансвааль. Назва правінцыі ў перакладзе з мовы зулу азначае «месца, дзе ўзыходзіць сонца». Мпумаланга знаходзіцца на ўсходзе ПАР, мяжуе з правінцыямі Гаўтэнг, Лімпапо, Квазулу-Натал і Свабоднай дзяржавай, а таксама са Свазілендам і Мазамбікам.
Сталіца правінцыі — г. Нэлспрэйт. Правінцыя падзеленая на тры акруговых муніцыпалітэта — Гэрт-Сыбандэ, Нкангала і Эхланзені — якія, у сваю чаргу, падпадзяляюцца на 17 мясцовых муніцыпалітэтаў.
На тэрыторыі правінцыі Мпумаланга знаходзіцца нацыянальны парк Кругер.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Правінцыя Мпумаланга