Правінцыя Місьёнес
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | |
| Статус | правінцыя |
| Уключае | 17 дэпартаментаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Пасадас |
| Афіцыйная мова | іспанскі |
| Насельніцтва (2001) | 965 544 |
| Шчыльнасць | 32,4 чал./км² |
| Плошча | 29 801 км² (21-е месца) |
| Часавы пояс | −3 |
| Афіцыйны сайт | |
| Місьёнес на Вікісховішчы | |
Місьёнес (ісп.: Misiones) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Аргенціны, у Аргенцінскай Месапатаміі, на мяжы з Парагваем і Бразіліяй. На поўдні мяжуе з правінцыяй Карыентэс.
Правінцыя была названая ў гонар місій езуітаў, якія знаходзіліся ў рэгіёне. З 15 місій у Аргенціне 11 размяшчаліся ў Місьёнес, чатыры з іх былі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА: Сан-Ігнасіа-Міні, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Санта-Ана, Нуэстра-Сеньёра-дэ-Ларэта, Санта-Марыя-ла-Маёр.
Галоўнай славутасцю правінцыі з'яўляюцца вадаспады Ігуасу на поўначы правінцыі, на мяжы з бразільскім штатам Парана. Вадаспады Ігуасу таксама ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1984 года.
У Місьёнес знаходзяцца рэшткі аднаго з апошніх ўнутрыатлантычных дажджавых лясоў.
Спасылкі [правіць]
| Адміністрацыйны падзел Аргенціны | ||
|---|---|---|
| Правінцыі | Буэнас-Айрэс | Вогненная Зямля | Жужуй | Карыентэс | Катамарка | Кордава | Ла-Пампа | Ла-Рыёха | Мендоса | Місьёнес | Неўкен | Рыа-Негра | Сальта | Сан-Луіс | Сан-Хуан | Санта-Крус | Санта-Фэ | Сант'яга-дэль-Эстэра | Тукуман | Фармоса | Чака | Чубут | Энтрэ-Рыас | |
| Сталіца | Буэнас-Айрэс | |