Паўднёвы Сулавесі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Паўднёвы Сулавесі)
Паўднёвы Сулавесі
індан.: Sulawesi Selatan
Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Макасар
Дата ўтварэння 13 снежня 1960
Афіцыйныя мовы інданезійская мова, бугская мова, макасарская мова
Насельніцтва 8 395 747 (2 014)
Нацыянальны склад бугі (41.9 %), макасарцы (25.43%), тараджы (9.02%)
Канфесійны склад Іслам (87.88%%), хрысціянства (9.7%)
Плошча 46 717,48 км²
Вышыня
над узроўнем мора
15 м
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 ID-SN
Паштовыя індэксы 90xxx, 91xxx, 92xxx
Код аўтам. нумароў DD
Афіцыйны сайт
Дэвіз Todo Poli (Трымайся веры)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёвы Сулаве́сі (індан.: Sulawesi Selatan) — правінцыя на паўднёвым захадзе і ў цэнтры вострава Сулавесі ў Інданезіі. Плошча - 46 717,48 км². Насельніцтва (2014 г.) - 8 395 7471 чал. Адміністрацыйны цэнтр — Макасар.

Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]

Правінцыя Паўднёвы Сулавесі займае 46 717,48 км² і ахоплівае тэрыторыі паўднёвага захаду і цэнтральнай часткі вострава Сулавесі, а таксама прылеглых меншых па памерах астравоў. У яе склад уваходзяць як нізінныя прыбярэжныя тэрыторыі, так і горы. Гара Рантэмарыё на поўначы правінцыі — найвышэйшая на Сулавесі (3478 м).

Карысныя выкапнівапняк, пясок, друз, соль, нікель.

Горныя і нізінныя лясы адрозніваюцца значнай біялагічнай разнастайнасцю, багатай флорай і фаўнай. На поўдні правінцыі знаходзіцца другі па агульнай плошчы ў свеце атолТака-Боне-Ратэ. Для захавання прыроды Паўднёвага Сулавесі арганізаваны шэраг нацыянальных паркаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Паўднёвага Сулавесі археолагамі знойдзены найстаражытнейшыя сведчанні існавання чалавека на востраве. Яны адносяцца да 30 тысячагоддзя да н. э. У перыяд сярэднявечча пачалі складвацца першыя дзяржаўныя ўтварэнні. У XVI ст. адкрыты партугальскімі мараплаўцамі. З сярэдзіны XVII ст. дзяржавы Паўднёвага Сулавесі трапілі пад уплыў Нідэрландаў. Да пачатку XX ст. яны былі заваяваны галандцамі. У 1946 г. тэрыторыя правінцыі ўвайшла ў склад марыянетачнай дзяржавы Усходняя Інданезія. 17 жніўня 1950 г. далучана да Інданезіі. Як асобная правінцыя ўзнікла ў 1960 г. Сучасныя межы набыла ў 2004 г.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Згодна данным 2014 г., Паўднёвы Сулавесі з'яўляўся самай населенай правінцыяй вострава Сулавесі. Тут жыло 8 395 747 чал. Найбуйнейшым горадам правінцыі і ўсяго вострава быў Макасар (1 398 804 чал.). Этнічны склад насельніцтва вельмі стракаты, аднак большую частку прадстаўляюць бугі (41,9 %), макасарцы (25,43%) і тараджы (9,02%). Асноўная рэлігіяіслам (87,88%%). Тараджы спавядаюць хрысціянства (пратэстантызм і каталіцызм).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны цэнтр Паўднёвага Сулавесі, Макасар, з'яўляецца адным з галоўных транспартных вузлоў на ўсходзе Інданезіі. Сельская гаспадарка прадстаўлена таварнай вытворчасцю такіх культур, як рыс, кава, какава, чай і інш. У горных раёнах развіваецца жывёлагадоўля. Асаблівую ролю адыгрывае гадаванне буйвалаў. На паўночным ўсходзе здабываюць нікель.

Традыцыйныя віды прамысловасці — харчовая, вытворчасць шоўку, будаўніцтва і рамонт марскіх суднаў.

Развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 3024.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.