Правінцыя Фуцзянь
| Краіна | Кітай |
| ВУП (2004) | 605,3 млрд юаней (11-й) |
| Насельніцтва (2004) |
35,110 млн (18-е месца) |
| Шчыльнасць | 289 чал./км² |
| Плошча | 121 400 км² |
| Афіцыйны сайт | |
| Фуцзянь на Вікісховішчы | |
Фуцзянь (кіт. 福建) — правінцыя ва Усходнім Кітаі, на ўзбярэжжы Усходне-Кітайскага мора і Тайваньскага праліва.
Плошча 120 тыс. км². Насельніцтва 35 млн чал. (2004). Адміністрацыйны цэнтр Фучжоў (адзін з буйнейшых рыбалоўных портаў).
Рэльеф гарысты (выш. да 2158 м, Уішань). Невялікія раўніны каля марскіх беагоў і ўздоўж рэк. Клімат трапічны, мусонны. Ападкаў да 3000 мм. Рэкі парожыстыя, мнагаводныя; галоўная — р. Міньцзян. Вечназялёныя лясы, высакатраўныя лугі.
Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, пераважна земляробства на арашальных землях. Галоўныя сельгаскультуры — рыс, батат, цукровы трыснёг, тытунь, алейная камелія, арахіс. Трапічнае садоўніцтва і чаяводства. Жывёлагадоўля, у т.л. шаўкаводства. Нарыхтоўка драўніны, кары камфоравага дрэва і пладоў лакавага дрэва. Здабыча жалезнай і марганцавай руды, каменнага вугалю, алюмініевай сыравіны, солі (з марской вады). Асноўныя галіны прамысловасці: харчовая, дрэваапрацоўчая і папяровая, тэкстыльная, у т.л. шаўковая, металургія, машынабудаванне. Рамёствы (фарфоравыя, лакавыя, бамбукавыя вырабы). Транспарт чыгуначны, аўтамабільны, марскі.
Вядомыя асобы [правіць]
| Адміністрацыйны падзел Кітайскай Народнай Рэспублікі на узроўні правінцый | |
|---|---|
| Правінцыі | Аньхой | Ганьсу | Гірын | Гуандун | Гуйчжоу | Ляанін | Сычуань | Тайвань1 | Фуцзянь | Хайнань | Хубэй | Хунань | Хэбэй | Хэйлунцзян | Хэнань | Цзянсі | Цзянсу | Цынхай | Чжэцзян | Шаньдун | Шаньсі | Шэньсі | Юньнань |
| Аўтаномныя раёны | Унутраная Манголія | Гуансі-Чжуанскі | Нінся-Хуэйскі | Сіньцзян-Уйгурскі | Тыбет |
| Гарады цэнтральнага падпарадкаванні |
Пекін | Цяньцзінь | Чунцын | Шанхай |
| Адмысловыя адміністрацыйныя раёны |
Макаа | Ганконг (Сянган) |
| 1 - кантралюецца Кітайскай Рэспублікай | |