Правінцыя Энтрэ-Рыас
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Аргенціна |
| Афіцыйная мова | іспанская |
| Насельніцтва (2001) |
1 158 147 (7-е месца) |
| Шчыльнасць | 14,7 чал./км² |
| Плошча | 78 781 км² |
| Код ISO 3166-2 | AR-ER |
| Афіцыйны сайт | |
| Правінцыя Энтрэ-Рыас на Вікісховішчы | |
Энтрэ-Рыас (ісп.: Entre Ríos) — правінцыя ў паўночна-ўсходняй частцы Аргенціны.
Назва "Энтрэ-Рыас" перакладаецца на беларускую мову як «паміж рэкамі». Рака Парана ўтварае натуральную мяжу з правінцыямі Санта-Фэ і Буэнас-Айрэс на захадзе і паўднёвым захадзе, а рака Уругвай - з Уругваем на ўсходзе. На поўначы правінцыя мяжуе з правінцыяй Карыентэс.
Сталіца - Парана, размешчаная на рацэ Парана. На процілеглым беразе знаходзіцца горад Санта-Фэ.
Разам з правінцыямі Кордава і Санта-Фэ правінцыя уваходзіць у эканоміка-палітычнае аб'яднанне, вядомае як Цэнтральны рэгіён.
| Адміністрацыйны падзел Аргенціны | ||
|---|---|---|
| Правінцыі | Буэнас-Айрэс | Вогненная Зямля | Жужуй | Карыентэс | Катамарка | Кордава | Ла-Пампа | Ла-Рыёха | Мендоса | Місьёнес | Неўкен | Рыа-Негра | Сальта | Сан-Луіс | Сан-Хуан | Санта-Крус | Санта-Фэ | Сант'яга-дэль-Эстэра | Тукуман | Фармоса | Чака | Чубут | Энтрэ-Рыас | |
| Сталіца | Буэнас-Айрэс | |