Прадзюсар

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Прадзюсар (англ.: producer; ад лац.: producere[1]) — чалавек у індустрыі забавак, які рэгулюе (або дапамагае рэгуляваць) фінансавыя, адміністрацыйныя, тэхналагічныя або юрыдычныя аспекты, а таксама рэгулюе рэпертуарную палітыку пры выкананні якога-небудзь праекта ў вобласці культуры.

Адрозніваюць:

  • Тэатральны прадзюсар
  • Музычны прадзюсар (існуе таксама прадзюсар запісу або саўнд-трэка ("sound producer"))
  • Прадзюсар гульні (у індустрыі камп'ютарных гульняў)
  • Прадзюсар фільма або Тэлевізійны прадзюсар, якія могуць падпадзяляцца на:
    • Асацыяваны прадзюсар — выконвае абмежаваныя прадзюсарскія функцыі пад кіраўніцтвам прадзюсара.
    • Каардынуючы прадзюсар — каардынуе працу некалькіх прадзюсараў.
    • Супрадзюсар — выконвае функцыі прадзюсара разам з астатнімі супрадзюсарамі ў камандзе.
    • Выканаўчы прадзюсар — кантралюе працу іншых прадзюсараў; часам ініцыюе вытворчасць, але звычайна кантралюе творчыя і дзелавыя аспекты вытворчасці (пакідаючы вядомую меру творчасці за рэжысёрам).
    • Лінейны прадзюсар — кіруе працай персанала, рэгулюе тэхналагічныя пытанні, бюджэт, графік працы і не ўмешваецца ў творчы працэс.
    • Генеральны прадзюсар — інспектуе (звычайна пад кіраўніцтвам выканаўчага прадзюсара) працу іншых прадзюсараў.
  • Прадзюсар вэб-сайта — кантралюе кіраванне сайтам

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.238