Прадстаяцель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прадстая́цель (жарг. ад грэч. προϊστάμενος ці πρόεδρος) — агульнае, дагматчна правільнае найменне першага па гонары епіскапа памеснай праваслаўнай царквы. Прадстаяцелем Рускай праваслаўнай царквы з'яўляецца Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі (у наш час — патрыярх Кірыл).

Прадстаяцелем таксама завецца намеснік ці настаяцель манастыра або храма.

У Тыпіконе і іншых набажэнскіх указаннях тэрмінам прадстаяцель пазначаецца епіскап ці святар, які ўзначальвае (здзяйсняе) любое саборнае (калектыўнае) набажэнства.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]