Праект GNU
| Праект GNU | |
| Тып | |
|---|---|
| Год заснавання | |
| Заснавальнікі | |
| Размяшчэнне |
няма даных |
| Сфера дзейнасці | |
| Вэб-сайт | |
Праект GNU — гэта масавы супольны праект па стварэнню свабоднага праграмнага забеспячэння, анансаваны ў 1983 годзе Рычардам Столманам. Тым самым быў дадзены пачатак аперацыйнай сістэме GNU, распрацоўка праграмнага забеспячэння для якой пачалася ў студзені 1984 года. GNU - гэта рэкурсіўны акронім, які азначае "GNU is Not Unix" (ГНУ - гэта Не Юнікс).
Галоўная мэта праекту - распрацаваць самае неабходнае праграмнае забеспячэнне, якое дазволіла б выкарыстоўваць камп'ютар, не ўжываючы несвабодныя праграмы наогул. Каб дасягнуць гэтага, Праект GNU распачаў працу над аперацыйнай сістэмай, названай GNU. Мэта стварэння свабоднай аперацыйнай сістэмы была дасягнутая ў 1992 годзе, калі апошняя адсутная на той момант частка сістэмы, ядро, была запоўненая з дапамогай Unix-падобнага ядра Linux (пасля выдання згодна з ліцэнзіяй GPL), распрацаванага фінскім студэнтам Лінусам Торвальдсам.
Змест |
Філасофія і дзейнасць [правіць]
Большасць таго, што ствараецца ў межах праекту ГНУ, мае тэхнічную прыроду. Але ж праект быў заснаваны як сацыяльная, этычная і палітычная ініцыятыва. Побач са стварэннем праграмнага забеспячэння і выданнем ліцэнзій, Праект ГНУ апублікаваў вялікую колькасць філасофскіх працаў, большасць якіх - аўтарства Рычарда Столмана.
Распрацоўка праграмнага забеспячэння [правіць]
У дзейнасці Праекта ГНУ, накіраванай на распрацоўку праграмнага забеспячэння, можна выдзеліць два прамежкі. У 1980х і пачатку 1990х праект быў засяроджаны на распрацоўцы аперацыйнага праграмнага забеспячэння. У сярэдзіне 1990х асноўная ўвага перайшла да стратэгічных праектаў.
Распрацоўка аперацыйнай сістэмы [правіць]
Першай мэтай Праекту ГНУ было стварэнне поўнавартаснай свабоднай аперацыйнай сістэмы. Для дасягнення гэтай мэты супрацоўнікі праекту пачалі напісанне аперацыйнай сістэмы. Мэта была дасягнутая ў 1992 годзе, хоць праект і не скончыў усе запланаваныя працы. Распрацаванае па-за межамі праекту ядро Лінукс запоўніла апошні прамежак, такім чынам суцэльная свабодная аперацыйная сістэма была завершаная, хаця засталася няскончанай праца над ядром GNU Hurd.
Стратэгічныя праекты [правіць]
Пачынаючы з сярэдзіны 1990х, многія кампаніі робяць інвестыцыі ў распрацоўку свабоднага праграмнага забеспячэння. Фонд Свабоднага праграмнага забеспячэння перанакіроўвае гэтыя сродкі на прававую і палітычную падтрымку руху свабодных праграм. Распрацоўка праграмнага забеспячэння засяроджваецца на суправаджэнні існуючых праектаў, а новыя праекты пачынаюцца толькі ў выпадку вострай пагрозы для супольнасці.
GNOME [правіць]
Першы прыклад стратэгічнага праекту - асяродзе GNOME. Намаганні па яго распрацоўцы былі распачатыя Праектам ГНУ з-за таго, што другое асяродзе, KDE, пачало набіраць папулярнасць, але патрабавала ад карыстальнікаў устанаўлення пэўнага прапрыетарнага праграмнага забеспячэння. Каб пазбегнуць таго, што людзі будуць вымушаныя ўстанаўляць прапрыетарнае ПЗ, Праект ГНУ пачынае адразу два праекты. Першы з іх - Harmony toolkit. Гэта была спроба распрацаваць свабодную замену прапрыетарнаму праграмнаму забеспячэнню, ад якога залежыць KDE. Другі праект - GNOME, прызначаны быць заменай KDE, не маючай ніякіх залежнасцяў ад прапрыетарнага ПЗ. Праект Harmony не зрабіў значнага зруху, але GNOME развіваецца вельмі добра. Тым часам, прапрыетарны кампанент, ад якога залежыць KDE, Qt, быў выдадзены як свабоднае праграмнае забеспячэнне.
Gnash [правіць]
Другі прыклад - Gnash. Гэта праграма для прайгравання анімацыі, распаўсюджваемай у фармаце Adobe Flash. Яе распрацоўка пазначаная як прыярытэтны праект у межах ГНУ з-за таго, што было заўважана, што многія людзі, карыстаючыся свабоднай аперацыйнай сістэмай і ўжываючы свабодны веб-браўзер, устанаўляюць дадаткова прапрыетарны плагін ад Adobe.
Сеціўная пляцоўка [правіць]
Сеціўная пляцоўка Праекту ГНУ перакладзеная добраахвотнікамі на значную колькасць моў. Некаторыя старонкі былі перакладзеныя на 41 мову. Першыя некалькі год сеціўная пляцоўка знаходзілася па адрасу gnu.ai.mit.edu, да таго, як ў 1998 г. атрымала адрас www.gnu.org.
Спасылкі [правіць]
- www.gnu.org — афіцыйны сайт праекта GNU(англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра свабоднае праграмнае забеспячэнне. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Linux | ||
|---|---|---|
| Агульнае |
Adoption • Параўнанне з Windows • Крытыка • Праект GNU • GNU • Ядро • Гісторыя • The Linux Foundation (portability) • Закон Лінуса • Найменне GNU/Linux • Tux |
|
| Распаўсюджванне | ||
| Дадаткі | ||
| Персаналіі | ||
| СМІ | ||
| Спісы | ||
| Мабільнасць | ||
| Іншае | ||
| Свабоднае і адкрытае праграмнае забеспячэнне | |
|---|---|
| Галоўнае | |
| Гісторыя |
GNU • Linux • Mozilla (Application Suite • Firefox • Thunderbird) |
| Арганізацыі |
ASF • AOSP • Blender Foundation • Eclipse Foundation • FreeBSD Foundation • freedesktop.org • FSF • FSMI • GNOME Foundation • Праект GNU • Google Code • KDE e.V. • Linux Foundation • Mozilla Foundation • OSGF • OSI • ReactOS Foundation • Software Freedom Conservancy • SourceForge • Symbian Foundation • The Document Foundation • Xiph.Org • XMPP Standards Foundation • X.Org Foundation |
| Ліцэнзіі |
Apache • Artistic • Beerware • BSD • GNU GPL • GNU LGPL • ISC • MIT • MPL • Ms-PL/RL • zlib • Public domain / CC0 • WTFPL • Ліцэнзіі, ухваленыя FSF • Пермісіўныя ліцэнзіі • Разнастайнасць ліцэнзій |
| Праблемы |
Бяспека (англ.) • Блоб • Канфлікт SCO — Linux • Праграмныя патэнты • DRM • Тываізацыя • Trusted Computing |
| Іншае | |
| Праект GNU | ||
|---|---|---|
| Гісторыя |
Маніфест GNU • Праект GNU • Фонд свабоднага праграманага забеспячэння (гісторыя) |
|
| Ліцэнзіі | ||
| Праграмнае забеспячэнне |
||
| Персаналіі | ||
| Іншыя тэмы | ||
