Пражская аперацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Пражская наступальная аперацыя
Другая сусветная вайна
Prague liberation 1945 konev.jpg
Маршал І. С. Конеў у Празе
Дата 512 мая 1945
Месца Прага, Чэхія
Вынік Перамога Чырвонай арміі
Cупраціўнікі
Сцяг СССР СССР
Сцяг Чэхіі Чэхаславакія
Сцяг Румыніі Румынія
Сцяг Польшчы Польшча
Андрэеўскі сцяг РВА (да 8 мая)
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Flag of Hungary (1920–1946).svg Венгрыя[1]
Камандуючыя
Сцяг СССР І. С. Конеў
Андрэеўскі сцяг С. К. Бунячанка
Сцяг Нацысцкай Германіі Фердынанд Шорнер
Сцяг Нацысцкай Германіі Лотар Рэндуліч
Сілы бакоў
2 028 100 чалавек
30 500 гармат
2000 танкаў
30 000 самалётаў
900 000 чалавек,
9700 гармат
1900 танкаў
1000 самалётаў
Ваенныя страты
11 997 забіта ці згінула без весткі, 40 501 паранена 40 000 забіта і паранена, 860 000 узята ў палон
 
Вялікая Айчынная вайна
Уварванне ў СССР Карэлія Запаляр'е Ленінград Растоў Масква Севастопаль Барвенкава-Лазавая Харкаў Варонеж-Варашылаўград Ржэў Сталінград Каўказ Вялікія Лукі Астрагожск-Росаш Варонеж-Касторнае Курск Смаленск Данбас Днепр Правабярэжная Украіна Ленінград-Ноўгарад Крым (1944) Беларусь Львоў-Сандамір Ясы-Кішынёў Усходнія Карпаты Прыбалтыка Курляндыя Бухарэст-Арад Балгарыя Дэбрэцэн Бялград Будапешт Польшча (1944) Заходнія Карпаты Усходняя Прусія Ніжняя Сілезія Усходняя Памеранія Мараўска-Астрава Верхняя Сілезія Балатон Вена Берлін Прага

Пражская наступальная аперацыя — апошняя стратэгічная аперацыя Чырвонай арміі ў Вялікай Айчыннай вайне, у ходзе якой быў вызвалены горад Прага.

Група армій «Цэнтр» колькасцю да мільёна чалавек пад камандаваннем генерал-фельдмаршала Фердынанда Шорнера, выконваючы загад Гітлера, мела намер абараняцца ў раёне Прагі і ў самім горадзе, ператварыўшы яго ва «другі Берлін».

Ход баявых дзеянняў[правіць | правіць зыходнік]

5 мая ў Празе пачалося народнае паўстанне супраць нямецкай акупацыі. Па просьбе паўстанцаў чэхаў, дапамогу ў барацьбе з нацыстамі аказала 1-я дывізія РВА пад камандаваннем генерал-маёра Бунячэнка, якая перайшла на бок паўстанцаў. Дзеянні РВА прызнаюцца чэшскімі гісторыкамі паспяховымі. Але ў ноч на 8 мая вялікая частка ўласаўцаў пакінула Прагу, не атрымаўшы ніякіх гарантый ад кіраўнікоў паўстання адносна свайго саюзніцкага статусу. Сыход войскаў РВА ўскладніў становішча паўстанцаў.

Камандаванне савецкай арміі не ведала пра планы арміі ЗША вызваліць Прагу ад немцаў, таму на працягу тыдня пасля капітуляцыі Берліна чакала указанняў. Толькі атрымаўшы пераканаўчыя пацверджанні пра нежаданне амерыканцаў прасоўвацца на ўсход ад Пльзеня, савецкая армія накіравала асноўныя ударныя сілы ў напрамку Прагі.

9 мая 1945 года 3-я і 4-я гвардзейскія танкавыя арміі 1-га Украінскага фронту ўступілі ў Прагу. Першым у горад увайшоў танк Т-34 № 24, якім кіраваў гвардыі лейтэнант Іван Ганчарэнка, які неўзабаве загінуў, яго імем была названая вуліца ў Празе і танк доўгі час знаходзіўся ў ваенна-гістарычным музеі Прагі.

Агульнае адступленне з Прагі частак Вермахта і СС пачалося 9 мая і хутка перарасло ў паніку, гітлераўцы кінуліся ў бок заходняй мяжы Чэхаславакіі. Часткам Чырвонай арміі і адмысловым падраздзяленням МГБ, якое дзейнічала сумесна з чэшскімі партызанамі, была пастаўлена задача перашкодзіць выхаду з акружэння частак групы армій «Цэнтр», у прыватнасці, частак СС і фармаванняў РВА. На працягу 10-13 мая ішоў пераслед нацыстаў і планамернае знішчэнне тых, хто адмаўляўся здавацца ў палон. 12 мая савецкімі салдатамі быў арыштаваны генерал Уласаў, 15-га - камандзір 1-й дывізіі РВА Бунячэнка і некаторыя афіцэры штаба дывізіі. Пры актыўнай падтрымцы чэшскіх партызан быў узяты ў палон начальнік штаба 1-й дывізіі РВА генерал Трухін.

У ноч з 11 на 12 мая паблізу дэмаркацыйнай лініі каля вёскі Слівіцэ ў ваколіцах горада Пршыбрам падчас бою (доўжыўся суткі) былі знішчаны рэшткі дывізій СС на чале з кіраўніком Упраўлення СС у Багеміі і Маравіі обергрупэнфюрэра СС графам Карлам-Фрыдрыхам фон Пюклер-Бургхаўсам. У складзе больш чым сямітысячнай групоўкі немцаў знаходзіліся рэшткі дывізій СС «Валенштайн» і «Дас Райх». Да групоўкі далучылася пэўная колькасць цывільных бежанцаў нямецкага паходжання і персаналу нацысцкіх адміністрацыйных устаноў Прагі. Дасягнуўшы дэмаркацыйнай лініі, 9 мая фон Пюклер ўступіў у перамовы з камандаваннем 3-й арміі ЗША, але атрымаў адмову ў магчымасці капітуляцыі перад амерыканцамі. Пасля гэтага на ўзгорку каля вёскі Слівіцэ эсэсаўцамі быў арганізаваны імправізаваны умацаваны лагер.

11 мая лагер фон Пюклер быў атакаваны дыверсійнай групай МГБ СССР пад камандаваннем капітана Яўгена Алесінскага. Пазней да атакі далучыліся рэгулярныя часткі Чырвонай арміі пры агнявой падтрымцы механізаваных злучэнняў 3-й арміі ЗША. Пасля агнявога налёту, у якім удзельнічалі ўстаноўкі залпавага агню «Кацюша», пачаўся франтальны штурм умацаванняў эсэсаўцаў, які скончыўся разгромам лагера і капітуляцыяй гарнізона. З сямі тысяч эсэсаўцаў было забіта каля тысячы. Сам Пюклер-Бургхаўс, адказны за генацыд савецкіх грамадзян на тэрыторыі РСФСР у 1941-1942 гг., застрэліўся.

Маршалу Коневу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Прагі».

Зноскі


Шаблон:Чэхаславакія ў Другой сусветнай вайне