Пракоп Авяр’янавіч Странакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пракоп Авяр’янавіч Странакоў
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1917(1917-06-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 кастрычніка 1961(1961-10-12) (44 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Званне лейтэнант і маёр
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Чырвонай Зоркі

Прако́п Авяр’я́навіч Странако́ў (6 чэрвеня 1917, Грачухі — 12 кастрычніка 1961, Ташкент) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграія[правіць | правіць зыходнік]

Пракоп Авяр’янавіч Странакоў нарадзіўся ў вёсцы Грачухі (зараз у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці). Скончыў 7 класаў школы. Працаваў на цагельным заводзе ў Мінску і лесакамбінаце ў Бабруйску. У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1942 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. З чэрвеня 1942 года ўдзельнік баёў на Бранскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах.

Камандзір ўзвода кіравання 642-га пушачнага артылерыйскага палка (24-я пушачная артылерыйская брыгада, 5-я артылерыйская дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) лейтэнант П. А. Стралкоў вызначыўся з групай разведчыкаў у кастрычніку 1943 года пры вызваленні Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля фарсіравання Дняпра карэкціраваў агонь артылерыйскага палка, у баі каля вёскі Старое Лутава ўдзельнічаў у адбіцці контратак праціўніка. У баі за вёску Новае Лутава замяніў камандзіра роты і павёў байцоў у атаку. Быў паранены, але не пакінуў поле бою.

Пасля вайны П. А. Станакоў працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1951 годзе скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу. З 1958 года маёр Странакоў у запасе. Жыў і працаваў у Ташкенце.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1964 годзе імя П. А. Странакова было прысвоена пачатковай школе ў вёсцы Зялёны Краж Жлобінскага раёна[1].
  • Імем Героя названы вуліца ў вёсцы Зялёны Краж і школа ў вёсцы Грачухі Жлобінскага раёна[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]