Праксідыке, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Праксідыке (ад стар.-грэч.: Πραξιδίκη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XXVII.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Быў выяўлены 23 лістапада 2000 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 7. У жніўні 2003 года спадарожнік атрымаў сваю назву ў гонар грэчаскай багіні помсты Праксідыкі.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Праксідыке здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.147.000 км за 625 дзён і 7 гадзін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,230. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 149,0 °. Належыць да групы Ананкэ[1][2].

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Праксідыкэ складае каля 7 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца, верагодна, з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +21,2 m.

Зноскі

  1. Sheppard, S. S., Jewitt, D. C.; An Abundant Population of Small Irregular Satellites Around Jupiter, Nature, Vol. 423 (May 2003), pp. 261-263
  2. Nesvorný, D.; Alvarellos, J. L. A.; Dones, L.; and Levison, H. F.; Orbital and Collisional Evolution of the Irregular Satellites, The Astronomical Journal, Vol. 126 (2003), pp. 398–429