Пракімен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пракі́мен (ад грэч. προκειμενος — які ляжыць наперадзе) — кароткае змянянае малітваслоўе ў праваслаўнай царкве (таксама ў Каталіцкіх Цэрквах Візантыйскага Абраду), якое складаецца пераважна з радкоў псалмоў і, радзей, біблейскіх песень. У пракімнах выяўляецца каротка сэнс або наступнага чытання («Пракімен апостала», «Пракімен евангелля», «Пракімен дня» і інш.), або службы дня. Напрыклад, у памяць апосталаў: «Во всю землю изыде вещание их и в концы селения глаголы их»; в дзень Прэабражэння: «Фамон и Ермон о имени Твоем возрадуется»; нядзельны першага гласа: «Ныне воскресну, глаголет Господь, положуся во спасение, не обинюся о нем» і г. д. «Пракімен дні», якія вымаўляюцца на вячэрні, друкуюцца ў паследванні вячэрні, у «Служэбніку», а Пракімен евангелляў ранішніх і літургійных у «Месяцаслове» пры «Служэбніку».

Пракімен суправаджаецца і сваім вершам. Па тым, ці складаецца ён з самога пракімна і аднаго верша, або да яго далучаюцца тры вершы, пракімны падзяляюцца на малыя (звычайныя) і вялікія. Вялікі пракімен агалошваецца свяшчэннікам (або дыяканам) на вячэрні (без чытання з Новага Запавету). Малы пракімен агалошваецца: а) свяшчэннікам (або дыяканам) перад чытаннем Евангелля на нядзельнай і святочнай ютрані; б) чытальнікам перад чытаннем Апостала або парыміі на літургіі і на іншых набажэнствах, якія змяшчаюць чытанне Апостала або парыміі. Пракімен спяваецца такім чынам: пасля агалошчвання кожнай страфы хор паўтарае першую, пасля апошняй страфы агалошваецца палова першай, якую хор спявае да канца.

Ва ўніяцкіх Цэрквах пракімен, як і іншыя малітвы, выконваецца на нацыянальнай мове.