Праліў Вялікі Бельт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вялікі Бельт — праліў паміж астравамі Лолан і Зеландыя на ўсходзе і астравамі Лангелан і Фюн на захадзе. Злучае Балтыйскае мора і праліў Катэгат. Даўжыня праліва складае 115 кіламетраў, найменшая шырыня 3,7 кіламетраў, найменшая глыбіня на фарватары — 11 метраў.
Вялікі Бельт з'яўляецца галоўным з трох дацкіх праліваў, якія звязваюць Катэгат і Балтыйскае мора. Два іншых Эрэсун і Малы Бельт.
У праліве два астравы: Спрога — на поўначы і Лангелан на поўдні. Спрога дзеліць Вялікі Бельт на Усходні і Заходні каналы. Праз Усходні і Заходні каналы пабудаваныя Мост Вялікі Бельт, пад Усходнім праходзіць таксама тунэль.
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. Гэтую зацемку па магчымасці варта замяніць больш дакладнай. |