Праліў Кенэдзі
Праліў Кенэдзі (анг. Kennedy Channel, дацк. Kennedykanalen) — праліў ў Паўночным Ледавітым акіяне, падзяляе востраў Грэнландыя і Элсмір, з'яўляецца часткай праліва Нэрса. Злучае залівы Кейна і Хола. Даўжыня праліва складае каля 130 км пры шырыні ад 24 да 32 км і сярэдніх глыбінях ад 180 да 340 м.
Праліў быў названы Ілайшам Кейнам ў 1854 годзе ў ходзе яго другой арктычнай экспедыцыі, аднак не зусім ясна ад імя якога Кенэдзі праліў атрымаў сваю назву. Магчыма Кейн меў на ўвазе Уільяма Кенэдзі - свайго прыяцеля, даследчыка Арктыкі, аднак большасць гісторыкаў лічаць што праліў быў названы ад імя міністра ваенна-марскіх сіл ЗША Джона Педлтана Кенэдзі, дзякуючы якому адбылася другая экспедыцыя даследчыка.
У праліве знаходзіцца востраў Ганса, які аспрэчваць Канада і Грэнландыя (Даніяй).