Праліў Ла-Манш
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ла-Манш (фр.: la Manche), Англійскі канал (англ.: English Channel) — праліў паміж мацерыковай часткай Еўропы (Францыя) і востравам Вялікабрытанія. Злучае разам з пралівам Па-дэ-Кале (Дуўрскі праліў) Паўночнае мора з Атлантычным акіянам.
Даўжыня 578 км, шырыня 250 км на захадзе, 32 км на ўсходзе, найбольшая глыбіня 172 м, наймольшая глыбіня на фарватэры 23,5 м. Шмат водмеляў, асабліва ва ўсходняй частцы праліва. Частыя туманы.
Мае важнае транспартнае значэнне. Галоўныя парты: Портсмут, Саўтгемптан, Плімут (Вялі-кабрытанія), Гаўр, Шэрбур (Францыя). Пад Ла-Маншам (паміж Дуўрам і Кале) у 1994 пабудаваны чыгуначны тунэль (т.зв. «Еўратунэль», даўжыня 52,5 км, у т.л. 38 км пад дном праліва).
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||