Праліў Ямайка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Праліў Ямайка — праліў у Карыбскім моры паміж астравамі Ямайка і Гаіці. З'яўляецца працягам Наветранага праліва на паўднёвы захад.[1] Шырыня праліва складае каля 190 км, глыбіня — да 1200 м.[2] Прыкладна ў 55 км да захаду ад Гаіці ў праліве размяшчаецца востраў Наваса — незаселены вапняковы і каралавы востраў плошчай 5,2 км².
Размяшчаючыся ў прыкладна 1 тыс. км на паўночны ўсход ад Панамскага канала, праліў Ямайка з'яўляецца ажыўленым суднаходным шляхам для судоў з Еўропы і ўсходняга ўзбярэжжа ЗША, які накіроўваюцца ў Ціхі акіян.[3]
Зноскі
- ↑ Jamaica Channel (strait, West Indies) — Britannica Online Encyclopedia
- ↑ The Oceans Their Physics, Chemistry, and General Biology
- ↑ CIA World Factbook
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Гаіці. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |