Прамянёвікі
| Прамянёвікі | ||||||
Прамянёвікі з надсямейства Stephoidea. Выява з кнігі Эрнста Гекеля Kunstformen der Natur (1904). |
||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||
| Класы[крыніца не азначана 1081 дзень] | ||||||
|
||||||
Прамянёвікі, Радыялярыі[1] (Radiolaria) — аднаклетачныя планктонныя арганізмы, якія жывуць пераважна ў цёплых акіянічных водах. Шкілет складаецца з хіціну і аксіду крэмнію ці сернакіслага стронцыю (цэлестыну). У жывых радыялярый шкілет знаходзіцца ўсярэдзіне клеткі. Промні служаць для ўмацавання псеўдаподый. Прамянёвікі - зборная група, якая ўтрымлівае розныя па паходжанні формы прасцейшых. Згодна з сучасным уяўленням падобны марфатып радыялярый набываўся імі цалкам незалежна ў працэсе асваення тоўшчы вады як пастаяннага асяроддзя пасялення.
Адміраючы, радыялярыі спачатку назапашваюцца ў выглядзе радыялярыевага ілу, а затым пераўтвараюцца ў крэмніевыя пароды - кварц, яшма. Выкапнёвыя радыялярыі выкарыстоўваюцца ў геалогіі для вызначэння ўзросту асадкавых парод.
Зноскі
- ↑ Напісанне Прамянёвікі, Радыялярыі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.12
| Гэта пачатак артыкула па заалогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |