Прамяністыя
«Прамяністыя», Таварыства сяброў карыснай забавы – легальная патрыятычная арганізацыя студэнтаў Віленскага універсітэта ў красавіку – чэрвені 1820 г. Заснавана Т.Занам (Архіпрамяністы, Архі). Аб’ядноўвала моладзь Беларусі, Літвы і Польшчы. Кіраўніцтва ажыццяўлялі філаматы. Структура арганізацыі распрацавана А.Петрашкевічам. Статут «Пятнаццаць правіл паводзін для моладзі, якая належаць Таварыству сяброў карыснай забавы» складзены Ю.Яжоўскім і зацверджаны 3 чэрвеня 1820 г. рэктарам універсітэта Ш.Малеўскім. Паводле статута мэтай «Прамяністых» было далучэнне моладзі да навукі, добрыя паводзіны, падтрымка роднай мовы, літаратуры, гісторыі і г.д. Калькасць «Прамяністых» дасягала 200 – 300 чалавек (каля 33% віленскіх студэнтаў). Хуткі рост колькасці арганізацыі выклікаў у кансерватыўных колах рэакцыйнай часткі прафесуры універсітэта і святароз нараканні, якія прывялі да забароны таварыства. Пасля першага следства па справе «Прамяністых» у 1822 г. быў вынесены вердыкт, што гэта тайнае таварыства, а дазволенае рэктарам.
