Прас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вугальны прас, кан. XIX пач. XX ст.

Прас — прылада для разгладжвання складак на тканіне.

Электрычны прас

Электрычныя прасы выпускаюць з тэрмарэгулятарам, які аўтаматычна падтрымлівае небходную тэмпературу, і з параўвільгатняльнікам. Пры ўстаноўцы (паваротам ручкі) указальніка тэрмарэгулятара супраць адпаведных адзінак тэмпературы награвання ў цэнтры "падэшвы" праса будзе 75—205°С. Максімальная тэмпература награвання дасягаецца пры гранічным становішчы ручкі тэрмарэгулятара. Электрапрасы з параўвільгатняльнікам маюць бачок для вады (ёмістасцю звычайна 160—200 см³), уманціраваны ў корпус праса або размешчаны па-за ім. Вада, што паступае з бачка ў паравую камеру ўнутры корпуса, ператвараецца ў пару, якая, выходзячы з адтуліны ў "падэшве", увільгатняе тканіну. Адна запраўка бачка разлічана на бесперапыннае ўвільгатненне тканіны не менш як 20 мін. Такім прасам можна прасаваць і без падпарвання. Для таго, каб у бачку і паравых адтулінах праса не ўтварыўся накіп, яго рэкамендуецца напаўняць кіпячонаю вадой. Пасля прасавання рэшткі вады з бачка трэба выліць. Спажываная магутнасць прасаў з тэрмарэгулятарам звычайна 1000 Вт, маса 1,2—1,8 кг. Існуюць таксама малагабарытныя электрычныя прасы. Звычайна электрапрасы маюць сігнальную лямпачку. Прас нельга пакідаць уключаным у сетку без нагляду; ставіць яго трэба толькі на цеплаізаляцыйную падстаўку.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.