Праскамідыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васілій Вялікі здзяйсняе праскамідыю (фрэска кафедральнага сабора ў Ахрыдзе)

Праскамідыя (грэч. προσκομιδή, «прынясенне», «дар», ад προσκομίζω, «прыносіць») — першая частка літургіі візантыйскага абраду (як Іаана Залатавуста, так і Васілія Вялікага). На ёй шляхам адмысловых святадзействаў, з прынесеных хлеба і віна падрыхтоўваецца рэчыва для еўхарыстыі і пры гэтым здзяйсняецца памінанне ўсіх членаў Царквы, як жывых, так і памерлых.

Праскамідыя здзяйсняецца святаром ці архіерэем у алтары на ахвярніку падчас чытання гадзін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]