Прасянка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прасянка
Emberiza calandra.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Emberiza calandra Linnaeus, 1758

Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   729218
NCBI   460200
EOL   892214
Emberiza calandra

Прасянка[1] (Miliaria calandra, Emberiza calandra) — птушка сямейства аўсянкавыя.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднымі заолагамі вылучаецца ў монатыпічны род Miliaria, іншымі далучаецца да шырокага роду Emberiza.

Даўжыня 18-20 см, маса 38-56 г, размах крылаў 26-32 см, буйнейшая за большасць іншых аўсянкавых. Дзюба масіўная.

Верх цела шаравата-буры, ніз бялёсы, па ўсім корпусе цёмныя падоўжныя стракаціны, хвост аднастайны. Дзюба і ногі бураватыя. Самцы і самкі маюць падобную афарбоўку. Маладыя птушкі вохрыста-бурыя.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Сілкуецца насеннем травяністых раслін (крыжакветных, грэчкавых, травы). Нягледзячы на назву, насенне проса практычна не есць.

У месцах гнездавання з'яўляецца ў сакавіку — красавіку, гняздуе на зямлі. Вандроўкі ў зграях пачынаюцца ў жніўні — верасні.

Аддае перавагу лугам і стэпам, у перадгорным хмызнякам. Селіцца побач з крыніцай вады. Гняздуе адасобленымі парамі; гняздо на зямлі ў траве, у ямцы; 5-6 шаравата-белых з цёмнымі плямамі яек.

Зноскі

  1. Напісанне Прасянка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.22