Пратазан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Drevnosti RG v3 ill121c - Protazan.jpg

Пратаза́н (ад ням.: Partisaneхалодная зброя, кап'ё з з плоскім і доўгім металічным наканечнікам на дрэўку даўжынёй да 2,5 м і больш.

Наканечнік пратазана ўпрыгожвалі арнаментам. Дрэўка мела размалёўку або ўпрыгожвалася аксамітам і шоўкам. У 16 ст. пратазаны з'яўляліся зброяй ландскнехтаў. У 17 ст. страцілі баявое прызначэнне і сталі зброяй целаахоўнікаў манархаў і асоб каралеўскай крыві.

У Расіі пратазан (пад назвай эспатон) да пачатку 19 ст. знаходзіўся на ўзбраенні штаб- і оберафіцэраў у якасці цырыманіяльнай зброі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 22. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]