Пратаколы сеціўнага ўзроўню

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сеціўная мадэль OSI
7 Прыкладны ўзровень
6 Прадстаўнічы ўзровень
5 Сеансавы ўзровень
4 Транспартны ўзровень
3 Сеціўны ўзровень
2 Канальны ўзровень
1 Фізічны ўзровень

Пратаколы сеціўнага ўзроўню (англ.: Network layer) — пратаколы 3-га ўзроўню сеціўнай мадэлі OSI, прызначаюцца для вызначэння шляху перадачы інфармацыі. Адказваюць за трансляцыю лагічных адрасоў і імёнаў у фізічныя, вызначэнне кароткіх маршрутаў, камутацыю і маршрутызацыю, адсочванне непаладак і затораў у сеціве. На гэтым узроўні працуе такая сетквая прылада, як маршрутызатар.

У межах семантыкі іерархічнага ўяўлення мадэлі OSI сеціўны ўзровень адказвае на запыты абслугоўвання ад Транспартнага ўзроўню і накіроўвае запыты абслугоўвання на Канальны ўзровень.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пратаколы сеціўнага ўзроўню маршрутызуюць інфармацыю ад крыніцы да атрымальніка і могуць быць падзелены на два класы: пратаколы з усталёўкай злучэння і без яго.

  • Пратаколы з усталёўкай злучэння пачынаюць передачу інфармацыі з выкліка ці вызначэння маршрута руху пакетаў ад крыніцы да атрымальніка. Пасля чаго пачынаюць паслядоўную перадачу інфармацыі і потым па завяршэнні перадачы разрываюць сувязь.
  • Пратаколы без усталёўкі злучэння шлюць інфармацыю, якая змяшчае поўныя адрасныя звесткі ў кожным пакеце. Кожны пакет мае адрас адпраўніка і атрымальніка. Далей кожная прамежкавая сеціўная прылада чытае адрасныя звесткі і прымае рашэнне аб маршрутызацыі. Ліст ці пакет інфармацыі перадаецца адной прамежкавай прылады да іншай да той пары, пакуль не будзе дастаўлены атрымальніку. Пратаколы без усталёўкі злучэння не гарантуюць прымання інфармацыі атрымальніку ў тым парадку, у якім яна была даслана, бо розныя пакеты могуць ісці рознымі маршрутамі. За узнаўленне парадку пакетаў пры ўжыванні сеціўных пратакола без усталёўкі злучэння адказваюць транспартныя пратаколы.

Функцыі Сеціўнага ўзроўню:

  • мадэлі злучэння: з усталёўкай злучэння і без усталёўкі злучэння
Сеціўны ўзровень мадэлі OSI можа быць як з усталёўкай злучэння, так і без яго. Для параўнання - Межсеткавы ўзровень (англ.: internet) стэку пратаколаў Мадэли DoD (Мадэль TCP/IP) падтрымлівае толькі пратакол IP, які з'яўляецца пратаколам без усталёўкі злучэння; пратаколы з усталёўкай злучэння месцяцца на наступных узроўнях гэтай мадэлі.
  • адрас, наданы сеткаваму вузлу
Кожны хост у сетцы павінен мець унікальны адрас, які вызначае, дзе ён знаходзіцца. Гэты адрас звычайна прызначаецца з іерархічнай сістэмы. У Інтэрнэце адрасы вядомы як адрасы пратаколу IP.
  • перасоўванне даных
Улічваючы, што многія сеткі падзелены на падсеткі і злучаны з іншымі сеткамі шырокавяшчальнымі каналамі, сеткі выкарыстоўваюць спецыяльныя хосты, які завуцца шлюзамі альбо роўтэрамі (маршрутызатарамі) для дастаўкі пакетаў паміж сеткамі. Гэта таксама ўжываецца ў інтарэсах мабільных прыладаў, калі карыстальнік рухаецца ад адной праграмы да другой, у гэтым выпадку пакеты (паведамленні) павінны рушыць за ім. У пратаколе IPv4 такая ідэя апісана, але практычна не ўжывалася. IPv6 змяшчае больш рацыянальнае рашэнне.

Дачыненне да мадэлі TCP/IP[правіць | правіць зыходнік]

Мадэль TCP/IP апісвае набор пратаколаў Інтэрнэта (RFC 1122). У гэтую мадэль уваходзіць узровень, які завецца Міжсеціўным, змешчачы над Канальным узроўнем. У шматлікіх падручніках і іншых другасных крыніцах Міжсеціўны ўзровень часта суадносіцца з Сеціўным узроўнем мадэлі OSI. Аднак, гэта ўводзіць у зман пры характэрызаванні пратаколаў (то бок ці з'яўляцца ён пратаколам з усталёўкай злучэння альбо без), змяшчэнне гэтых узроўняў розніцца ў дзвюх мадэлях. Міжсеткавы ўзровень TCP/IP — фактычна толькі падмноства функцыйных магчымасцяў Сеціўнага ўзроўня. Ён толькі апісвае адзін тып архітэктуры сетцкі, Інтэрнэта.

Прамых ці строгіх параўнанняў паміж гэтымі мадэлямі варта пазбягаць, бо іерархічнае уяўленне ў TCP/IP не з'яўляецца асноўным крытэрам параўнання і ўвогуле «шкодна» (RFC 3439).

Пратаколы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

*