Пратэй, міфалогія
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Пратэй (стар.-грэч. Πρωτεύς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] марское бажаство; сын Пасейдона, муж Псамафы і бацька Эйдатэі[2]. Яго жонка Тарона[3], бацька Палігона і Тэлегона (або Тмола і Тэлегона[4]).
Валодаў здольнасцю прадказання.
Паводле Вергілія, жыве ў Карпафа, мог прымаць розныя абліччы[5]. Пасля смерці сыноў перасяліўся з Фракіі ў Егіпет, замяніў Алену на ложы Парыса яе прывідам[6]. Жыў на Фаросе[7]. Прадказаў Менелаю будучыню[8]. Калі Менелай звязаў яго, параіў яму здзейсніць гекатомбу дзеля вяртання дадому[9].
Зноскі [правіць]
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.342, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.3. С.165
- ↑ Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека II 5, 9
- ↑ Ликофрон. Александра 115
- ↑ Ликофрон. Александра 124 комм.
- ↑ Вергилий. Георгики IV 387—414
- ↑ Ликофрон. Александра 117—124 и комм.
- ↑ Лукан. Фарсалия X 510
- ↑ Гомер. Одиссея IV 385—570
- ↑ Гигин. Мифы 118
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пратэй