Пратэразой

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Пратэразойскі эон, пратэразой (грэч.: πρότερος — першы, старэйшы, грэч.: ζωή — жыццё) — геалагічны эон, які ахоплівае перыяд ад 2500 да 541,0 ± 1,0 млн гадоў назад[1]. Прыйшоў на змену архею.

Пратэразойскі эон — самы працяглы ў гісторыі Зямлі.

Перыядызацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пратэразой падзяляецца на 3 эры:

Найбольш значныя падзеі[правіць | правіць зыходнік]

  • Кіслародная катастрофа ў палеапратэразоі, з'яўленне азонавага слою планеты. Раней існавала здагадка, што праз 600 млн гадоў пасля пачатку пратэразою, каля 2 млрд гадоў назад, утрыманне кіслароду дасягнула так званага «пункта Пастэра» — каля 1 % ад яго ўтрымання ў атмасферы, сучаснай нам. Вучоныя лічаць, што такая канцэнтрацыя кіслароду дастатковая для таго, каб забяспечыць устойлівую жыццядзейнасць аднаклетачных аэробных арганізмаў. Цяпер, аднак, даказана, што не пазней 2,4 млрд гадоў назад утрыманне кіслароду ў атмасферы ўжо дасягнула прыкладна 10 % ад сучаснага — адбылася кіслародная катастрофа [1], [2].
  • Фармаванне сучаснага аб'ёму сусветнага акіяна[2].
  • Найбольш працяглае ў гісторыі Землі гуронскае аблядненне (2,4-2,1 млрд гадоў назад); некалькі эпох глабальнага абляднення ў познім неапратэразоі;
  • З'яўленне шматклетачных арганізмаў: губкі, грыбы. Канец пратэразою (венд) можна назваць «векам медуз»[3].
  • Вынікам жыццядзейнасці пракарыёт (бактэрый і аднаклеткавых водарасцей, якія жылі, відаць, і на сушы, у плёнках вады паміж мінеральнымі часціцамі ў зонах частковага затаплення каля вадаёмаў) стала ўтварэнне глебы.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Эазой, эазойскі перыяд (стар.-грэч.: ἕως — світанак, эазой — світанак жыцця) — цяпер састарэлы тэрмін, прапанаваны ў 1865 годзе нямецкім геолагам Бернгардам Кота [4] (1808—1879), прафесарам Фрэйбергскай Горнай Акадэміі, у кнізе «Геалогія нашага часу» ў якасці элемента геахраналагічнай шкалы.[5] Выкарыстоўваўся Dawson, 1868 для абазначэння ўсіх дакембрыйскіх утварэнняў, галоўным чынам пратэразойскіх.[6] Собственно термин протерозой был введен в 1888 году Э. Эммонсом[7]

Карысныя выкапні[правіць | правіць зыходнік]

Ранні пратэразой быў часам жалезаруднага назапашвання (напрыклад, Крывы Рог, Курская магнітная анамалія).

На поўдні Афрыкі ў гэты ж час утвараліся золата-ўрана-пірытавыя кангламераты.

Позні пратэразой вядомы жалезнымі рудамі (напрыклад, Урал), медна-поліметалічнымі рудамі (напрыклад, Аўстралія), а таксама ўранавымі, кобальтавымі, меднымі, алавянымі рудамі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Иорданский Н. Н. Развитие жизни на земле. — М.: Просвещение, 1981.
  • Короновский Н.В., Хаин В.Е., Ясаманов Н.А. Историческая геология : Учебник. — М.: Академия, 2006.
  • Ушаков С.А., Ясаманов Н.А. Дрейф материков и климаты Земли. — М.: Мысль, 1984.
  • Ясаманов Н.А. Древние климаты Земли. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985.
  • Ясаманов Н.А. Популярная палеогеография. — М.: Мысль, 1985.