Пратэі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Пратэі | |||
| Навуковая класіфікацыя | |||
|---|---|---|---|
| Царства: | |||
| Тып: | |||
| Падтып: | |||
| Клас: | |||
| Атрад: | |||
| Сямейства: |
Пратэі |
||
| Навуковая назва | |||
|
|
|||
Пратэ́і (Proteidae) — сямейства хвастатых земнаводных.
Складаецца з двух родаў, якія жывуць у Паўночнай Амерыцы (Necturus, 5 відаў) і Заходняй Еўропе (Proteus, 1 від — пратэй еўрапейскі).
Цела выцягнутае, даўжынёю да 30-40 см, хвост доўгі, вёслападобны, з плаўніковай складкай. Вонкавых шчэлепаў 3 пары.
Кормяцца беспазваночнымі.
Апладненне ўнутранае.
Мяркуецца, што пратэі — неатэнічныя лічынкі невядомых саламандраў.
Літаратура [правіць]
- Петрыкаў А. Пратэі // БелЭн у 18 т. Т.13. — Мн., 2001.