Працэс Дрэла-Яна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Працэс Дрэла-Яна: кварк з аднаго адрона і антыкварк з іншага анігілююць праз прамежкавы віртуальны фатон з утварэннем пары лептонаў.

Працэс Дрэла-Яна (англ.: Drell–Yan process) сустракаецца ў адрон-адронных рассейваннях пры высокіх энергіях. Адбываецца пры анігіляцыі аднаго з кваркаў аднаго адрона і антыкварка з іншага (анты-)адрона, у выніку чаго, ствараецца віртуальны фатон, Z- ці W-базоны, якія потым распадаюцца на лептон-антылептонную пару.

У дадзенай з'яве анігіляваць могуць як валентныя кваркі адронаў, так і марскія. Упершыню гэты працэс быў прапанаваны Сіднеям Дрэлам і Тун-Моу Янам у 1970 для апісання ўтварэння лептон-антылептонных пар у адронных сутыкненнях пры высокіх энергіях. Эксперыментальна першым гэты працэс назіраў Крыстэнсан і інш. у пратонна-ўранавых сутыкненнях у сінхратроне з пераменным градыентам у Брукхейвенскай нацыянальнай лабараторыі (штат Нью-Ёрк, ЗША).

Працэс Дрэла-Яна вывучаецца як у эксперыментах з фіксаванай мішэнню, так і ў калайдарных эксперыментах.

Калі існуюць больш цяжкія калібравальныя базоны (Z базон, напрыклад), яны могуць быць выяўлены ў якасці піку ў спектры дылептоннае інварыянтнае масы, амаль такім жа чынам, што і звычайныя Z базоны, якія з'яўляюцца ў выніку працэсу Дрэла-Яна.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]