Пруская армія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прускае войска)
Пруская армія ў бітве пры Мольвіцы

Пруская каралеўская армія (ням.: Königlich Preußische Armee) — узброеныя сілы Прускага каралеўства ў 1701 — 1919 гадах. Была ўтворана на аснове рэгулярнай арміі Брандэнбурга-Прусіі, якая існавала з 1644 года. У 1871 годзе ўвайшла ў склад германскай арміі і ў 1919 годзе была расфарміравана пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне.

Ваенны моц арміі спрыяў прасоўванню Брандэнбурга-Прусіі ў пяцёрку найбуйнейшых еўрапейскіх дзяржаў таго часу. Паражэнне ў вайне супраць Напалеона стала важнай вяхой у гісторыі арміі, пасля якой пачалася карэнная мадэрнізацыя прускай арміі пад кіраўніцтвам Герхарда фон Шарнхорста, якая цалкам змяніла яе аблічча. Гісторыкі ў сувязі з гэтым карыстаюцца тэрмінамі «старая пруская армія» (1644—1807) і «новая пруская армія» (1807—1919).

Рэфармаваная пруская армія ў 1813—1815 гадах брала ўдзел у вызваленчых войнах і адыграла вырашальную ролю ў вызваленні германскіх дзяржаў ад французскага панавання. У перыяд ад Венскага кангрэса да аб'яднальных войнаў пруская армія паслужыла інструментам рэстаўрацыі і адыграла істотную ролю ў прыгнечанні Рэвалюцыі 1848 года.

Ваенныя поспехі прускай арміі ў вызваленчых войнах забяспечылі перамогу саюзніцкіх германскіх войскаў над Францыяй. У Германскай імперыі пруская армія склала ядро германскай арміі. Канстытуцыя 1871 года прадугледжвала ўключэнне прускіх армейскіх злучэнняў у склад злучэнняў германскай арміі. Таму ў Першую сусветную вайну пруская армія страціла юрыдычную аўтаномію. Версальскім дагаворам прадугледжвалася скарачэнне ўзброеных сіл Германіі да 100 тысяч чалавек. Арміі Прусіі, Баварыі, Саксоніі і Вюртэмберга былі распушчаны.

Адметнай асаблівасцю прускай арміі была яе значная роля ў грамадскім жыцці. У гісторыю пруская армія ўвайшла як увасабленне мілітарызму.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hans Bleckwenn: Unter dem Preußen-Adler. Das brandenburgisch-preußische Heer 1640—1807. Bertelsmann, 1978; ISBN 3-570-00522-4.
  • Otto Büsch, W. Neugebauer: Moderne Preußische Geschichte 1648—1947. Band 2, 4.Teil. Militärsystem und Gesellschaftsordnung. Verlag de Gruyter 1981, S. 749—871, ISBN 3-11-008324-8.
  • Martin Guddat: Handbuch zur preußischen Militärgeschichte 1701—1786. Verlag Mittler, Hamburg 2001, ISBN 3-8132-0732-3.
  • Frank Bauer: Fehrbellin 1675 Brandenburg-Preußens Aufbruch zur Großmacht. Kurt Vowinckel Verlag, Potsdam 1998, ISBN 3-921655-86-2.
  • Karl-Volker Neugebauer: Grundzüge der deutschen Militärgeschichte. Band 1: Historischer Überblick. 1. Auflage, Rombach Verlag, Freiburg 1993.
  • Cordon A. Craig: Die preußisch-deutsche Armee 1640—1945. Staat im Staate. Droste Verlag, Düsseldorf 1960.
  • Emilio Willems: Der preußisch-deutsche Militarismus. Ein Kulturkomplex im sozialen Wandel. Verlag Wissenschaft und Politik, Köln 1984, ISBN 3-8046-8630-3.
  • Hans-Joachim Neumann: Friedrich-Wilhelm der Große Kurfürst. Der Sieger von Fehrbellin, edition q Verlag, Berlin 1995 , ISBN 3-86124-293-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]