Прустыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прустыт
Формула Ag3AsS3
Сінгонія трыганальная
Колер рысы кінаварна-чырвоны
Бляск алмазны
Цвёрдасць 2—2,5
Спайнасць сярэдняя па {1011}
Шчыльнасць 5,57—5,64 г/см³
Прызматычныя крышталі прустыту. Рэгіён Атакама. Чылі.

Прусты́т, рубінавае серабро[1], рубінавая падманка[1], сярэбраная падманка[1], чырвоная светлая сярэбраная руда[2], сангвініт[3] — мінерал класа сульфідаў, мыш’яковая сульфасоль серабра, Ag3AsS3. Назву прустыт атрымаў у гонар французскага хіміка Ж. Л. Пруста, выявіўшага, што існуюць асобна сурмяная і мыш’яковая «чырвоныя сярэбраныя солі»[2]. Упершыню гэты мінерал апісаў у 1832 годзе французскі геолаг Ф. С. Беданаў (фр.: Beudant F. S.)[2].

У складзе прустыту прыкладна 65,4 % серабра, 15,2 % мыш’яку, 19,4 % серы[4]. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Утварае зярністыя агрэгаты, крышталі прызматычнай формы, часам двайныя і трайныя зросткі. Крышталі маюць рубінава-чырвоны колер, паўпразрыстыя. Шчыльнасць 5,57—5,64[2] г/см³. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса[2]. Раствараецца ў азотнай кіслаце[2].

Распаўсюджванне і радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Прустыт мае гідратэрмальнае паходжанне. Трапляецца ў кальцытавых жылах. Гіпергенны прустыт утвараецца ў зонах акіслення сярэбраных радовішчаў. Сустракаецца ў жылах з свінцова-цынкава-сярэбранай мінералізацыяй[2]. Радовішчы ў Расіі (Усходняя Якуція, Прымор’е), Балівіі, Перу, Мексіцы, Канадзе, Чэхіі, ЗША, Германія (Рудныя горы і Шварцвальд[5]).

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Прустыт з’яўляецца рудой на серабро.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]