Прыазоўскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыазоўскае ўзвышша — на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны, у Запарожскай і Данецкай абласцях, на паўднёвым усходзе Украіны. Вышыня да 324 м (г.Магіла-Бельмак). Паката зніжаецца да Азоўскага мора. Фундамент складзены з крышталічных парод, укрыты лёсападобнымі пародамі. Участкі ціпчакова-кавыльных стэпаў. Большая частка тэрыторыі ўзарана. На Прыазоўскім узвышшы размешчана частка Украінскага стэпавага запаведніка - "Мураваныя магілы".

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 54. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).