Прывакзальная плошча (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прывакзальная плошча
Агульная інфармацыя
Горад Віцебск

Будынак Віцебскага вакзала

Прывакзальная плошча — важны транспартны вузел Віцебска. Размешчана каля чыгуначнага вакзала, ад плошчы пачынаецца вуліца Кірава. Плошча ўяўляе сабой прамавугольнік з памерамі 166 на 90 метраў. На плошчы знаходзяцца канцавыя прыпынкі некаторых тралейбусных і аўтобусных маршрутаў. Таксама тут размешчана стаянка таксі і аўтастаянка.

У левай частцы Прывакзальнай плошчы ў 1960-х гадах быў закладзены сквер. У цэнтры плошчы зроблены кветнік.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прывакзальная плошча паўстала ў 1866 годзе ў сувязі з пракладкай праз Віцебск чыгункі і пабудовай чыгуначнага вакзалу. Першапачаткова называлася Вакзальная. У 1867 годзе быў пабудаваны Дзвінскі (цяпер Кіраўскі) мост праз раку Заходняя Дзвіна і пракладзена вуліца Вакзальная (цяпер Кірава) - плошча атрымала транспартную сувязь з левабярэжнай часткай горада.

У 1898 годзе ў Віцебску з'явіўся трамвай, адзін з маршрутаў якога вёў да вакзала, канцавы прыпынак знаходзіўся ў раёне плошчы. Пасля Другой сусветнай вайны, у пачатку 1950-х гадоў, на плошчы быў пабудаваны новы будынак вакзала (наўзамен разбуранага). У 2005 годзе было зроблена добраўпарадкаванне плошчы: тратуарная плітка, зроблены дарожкі ў скверы. У красавіку-ліпені 2010 года была праведзена рэканструкцыя Прывакзальнай плошчы: у цэнтры ўсталяваны фантан, асфальтавае пакрыццё заменена на тратуарную плітку двух колераў, створаны газоны і кветнікі, паменшаны памер аўтастаянкі, зменена размяшчэнне прыпынкаў грамадскага транспарту.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск. Энциклопедический справочник Мн., 1988.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]