Прывілей Вітаўта яўрэям 1388 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прывіле́й Ві́таўта яўрэям 1388 го́ду — першы юрыдычны акт, якім устанаўліваўся прававы статус яўрэяў у ВКЛ, якія пачалі актыўна засяляць гарады заходняй часткі дзяржавы ў другой палове 14 стагоддзя.

Выдадзены Вітаўтам 24 чэрвеня 1388 года яўрэйскай грамадзе (кагалу) Бярэсця як найбольш шматлікай, эканамічна развітай і арганізаванай яўрэйскай грамадзе ў княстве, якая на працягу некалькіх стагоддзяў каардынавала агульнаяўрэйскае эканамічнае, грамадскае і рэлігійнае жыццё ў дзяржаве; фактычна прывілей распаўсюджваўся на ўсё яўрэйскае насельніцтва ВКЛ. Пазней неаднойчы пацвярджаўся і ўдакладняўся, на яго ўзор выдаваліся прывілеі яўрэям іншых гарадоў (Трокаў, Гродна, Луцку і г. д.); у 1507 годзе пацверджаны вялікім князем Жыгімонтам I Старым у якасці агульнадзяржаўнага акта Вялікага Княства Літоўскага. Паводле гэтага дакумента яўрэі былі асабіста недатыкальнымі, яўрэйскія грамады былі юрыдычна аўтаномнымі, замацоўваліся прынцыпы іх тэрытарыяльнай арганізацыі і ўзаемадзеяння з інстытутамі дзяржаўнай улады. У асноўным паўтараў нормы яўрэйскага права краін Цэнтральнай Еўропы 1214 стагоддзяў.

Арыгінал (па-лацінску) не захаваўся, вядомыя 8 спісаў 1517 стагоддзяў на старабеларускай, лацінскай і польскай мовах, у тым ліку гэтак званы Берасцейскі спіс 17 стагоддзя, які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]