Прыдняпроўскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыдняпроўскае ўзвышша
укр. Придніпровська височина
Краіна
Прыдняпроўскае ўзвышша (Украіна)
Прыдняпроўскае ўзвышша
Прыдняпроўскае ўзвышша пазначана колерам

Прыдняпро́ўскае ўзвышша — узвышша на паўднёвым ўсходзе Еўрапейскай раўніны. Займае міжрэчча сярэдняга цячэння Дняпра і Паўднёвага Буга, у межах Жытомірскай, Кіеўскай, Вінніцкай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай і Днепрапятроўскай абласцей.

На поўначы ўзвышша невысокім уступам пераходзіць у Палескую нізіну, на захадзе мяжуе з Валынска-Падольскім узвышшам, на поўдні прылягае да Прычарнаморскай нізіны. Усходняя мяжа ўзвышша з Прыдняпроўскай нізінай праходзіць па стромкаму праваму схілу даліны Дняпра.

Прыдняпроўскае ўзвышша ляжыць у межах распаўсюджвання крышталічных парод Украінскага крышталічнага шчыта і распасціраецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Сярэдняя вышыня на поўначы 220—240 м і 150—180 на поўдні. Найбольшая вышыня 323 м. Паўночная частка ўзвышша ўключана ў лесастэпавую зону, паўднёвая — у стэпавую. Вялікая частка стэпу выкарыстоўваецца пад раллю. У рэгіёне высока развіта сельская гаспадарка. Радовішчы жалезных (Крыўбас) і марганцавых руд (Нікапаль, Марганэць, Шэўчэнкіўскэ, Такмак).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]