Прыдняпроўская нізіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прыдняпроўская нізіна, Дняпроўская нізінанізіна на поўдні Усходне-Еўрапейскай раўніны на тэрыторыі Беларусі і Украіны. З'яўляецца шырокай далінай ракі Днепр з сістэмай надабалонкавых тэрасаў. Абмежаваная Сярэднярускім і Прыдняпроўскім узвышшамі. Шырыня 120 км, вышыня 50—160 м над узроўнем мора (максімальная 226 м). Складзеная з флювіягляцыяльных і алювіяльна-азёрных пяскоў, суглінкаў, лёсаў і лёсападобных суглінаў. Рэльеф пераважна плоскі, слабапарэзаны. Вялікая частка тэрыторыі разараная.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]