Прыднястроўскі рубель

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Прыднястроўскі рубель
Приднестровский рубль(руск.) 
Рублэ транснистрянэ(малд.) 
Придністровський рубель(укр.) 

1 рубель, 2007 год 1 рубель, 2007 год

Код ISO 4217 PRB
Краіна Прыднястроўе
Складаецца з 100 капеек (выпускаюцца з 2000 г.)
Абменны курс (на 25.09.2007)
1 USD = 8,4405 PRB [1] PRB
1 EUR = 11,9070 PRB [1] PRB
1 RUB = 0,3370 PRB [1] PRB
1 UAH = 1.6389 PRB [1] PRB

Прыднястроўскі рубель - грашовая адзінка Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. 1 рубель = 100 капейкам.

Уласная грашовая адзінка з'явілася ў Прыднястроўі ў 1994 годзе. Дагэтуль рэспубліка карысталася савецкімі банкнотамі, на якія прыляпляліся спецыяльныя маркi з выявай А.В. Суворава. На новых прыднястроўскіх рублях выяўляліся А.В. Сувораў і Б. Хмяльніцкі.

Вельмі хуткія тэмпы інфляцыі прывялі да неабходнасці дэнамінацыі і замены грашовых банкнотаў. Дэнамінацыя была праведзена ў 2001 годзе, грошы мяняліся ў суадносінах 1 000 000:1.

Новы банкноты Прыднястроўскага Рэспубліканскага Банка ўзору 2000 года маюць істотныя адрозненні ад старых. На банкнотах наміналам 1, 5, 10, 25 рублеў на ліцэвом баку выяўлены вялікі рускі паўкаводзец А.В. Сувораў.

На ліцэвом баку банкноты наміналам 50 рублеў выяўлены класік украінскай літаратуры Т. Шаўчэнка

На ліцэвом баку банкноты 100 рублеў - выява малдаўскага гаспадара Дзьмітрыя Кантэміра, выдатнага вочонага, філосафа і асветніка.

На банкноце 200 рублеў - выява графа П. Румянцава-Задунайскага, 500 рублеў - расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ

Акрамя банкнот у 1, 5, 10, 25, 50, 100, 200 i 500 рублеў з'явіліся таксама манеты. Манеты ў 1, 5, 10 капеек вырабляюцца з алюмініевага сплава, а ў 50 м 25 капеек (уведзеныя ў 2002 годзе) - з медна-цынкавага сплава.

Зноскі